У ноч з 10 на 11 жніўня ў Жлобіне міліцыянты спынялі аўтамабілі, затрымлівалі кіроўцаў. Аляксандар спалохаўся і даў задні ход. Міліцыянт ухапіўся за дзьверы аўта і разьбіў рацыяй шыбу.
Паводле вэрсіі Сьледчага камітэту, руку міліцыянта заблякавала ручка дзьвярэй і ён вымушана разьбіў шыбу, а кіроўца наўмысна паскорыў рух і працягнуў міліцыянта за машынай.
18 жніўня 27-гадовага Аляксандра асудзілі на 4 гады калёніі, таксама ён мусіць сплаціць міліцыянту 1500 рублёў
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com