Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік ЗША ў АБСЭ: «Мы перакананыя ў праве беларускага народу выбіраць уласны шлях, свабодны ад зьнешняга ўмяшаньня»


Пасол ЗША ў АБСЭ Джэймс Гілмар
Пасол ЗША ў АБСЭ Джэймс Гілмар

17 сьнежня на пасяджэньні Пастаяннай рады АБСЭ пасол ЗША Джэймс Гілмар нагадаў аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі.

Амбасадар выказаў занепакоенасьць ЗША тым, што беларускія ўлады ўтрымліваюць больш за 150 палітычных зьняволеных, і сярод іх – Марыю Калесьнікаву «за яе намаганьні па спрыяньні нацыянальнаму дыялёгу«. Ён заклікаў беларускія ўлады ад імя ЗША неадкладна вызваліць яе і ўсіх іншых палітвязьняў.

«Мы па-ранейшаму адданыя падтрымцы сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі, а таксама праву беларускага народу выбіраць свой уласны шлях, свабодны ад зьнешняга ўмяшаньня. Ужываючы санкцыі да парушальнікаў правоў чалавека і ўсіх тых, хто імкнецца адмаўляць законны голас беларускага народу, мы – разам з ЭЗ, Вялікабрытаніяй, Швэйцарыяй і Канадай – пасылаем магутны сыгнал аб тым, што справы ня могуць так працягвацца, што тыя, хто парушае закон, павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці, іх асобы высьветленыя і сабраныя ў сьпісы, і што ня можа быць паляпшэньняў стасункаў з рэжымам, які жорстка душыць свой уласны народ і пазьбягае дыялёгу, каб рухацца наперад. Напярэдадні 2021 году важна, каб АБСЭ па-ранейшаму надавала ўвагу Беларусі» – сказаў Джэймс Гілмар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG