Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая амбасадарка ЗША можа паехаць ня ў Менск, а ў Вільню — былы амбасадар ЗША ў Беларусі


Джулі Фішэр, новая амбасадарка ЗША ў Беларусі

Кенэт Ялавіц быў амбасадарам ЗША ў Беларусі ў 1994-1997 гадох. У інтэрвію «Голасу Амэрыкі» ён пракамэнтаваў нядаўняе зацьвярджэньне Сэнатам Джулі Фішэр амбасадарам Злучаных Штатаў у Беларусі.


«Я мяркую, і гэта толькі меркаваньне, што Джулі Фішар можа накіравацца ня ў Менск, а ў Вільню, і адтуль кіраваць амбасадай. Гэта дасьць ёй магчымасьць падтрымліваць шчыльныя кантакты са Сьвятланай Ціханоўскай і чальцамі апазыцыі і наўпрост ля мяжы Беларусі заклікаць да выкананьня дэмакратычных каштоўнасьцяў, павагі да правоў чалавека і спыненьня рэпрэсіяў з боку рэжыму Лукашэнкі.

Так, гэта незвычайная сытуацыя. Але я рады, што ў нас будзе амбасадар. Магчыма, у Літве. Але гэта будзе асоба, якая можа гаварыць аб каштоўнасьцях і прынцыпах ЗША. Насамрэч, гэта прынцыпы ня толькі ЗША, гэта сусьветныя, глябальныя прынцыпы. Я рады гэтаму прызначэньню, таму што Джулі Фішар — вельмі кваліфікаваная дыпляматка».

Дыпмісія ЗША ў Беларусі працуе без пасла з сакавіка 2008 году. Тады паміж Менскам і Вашынгтонам разгарэўся дыпляматычны скандал, прычынай якога стала ўвядзеньне амэрыканскім бокам санкцый у дачыненьні да Беларусі за грубыя парушэньні правоў чалавека. На патрабаваньне беларускага боку Менск пакінула пасол Карэн Ст’юарт, штат пасольства быў максымальна скарочаны.

Кандыдатуру Фішэр унёс на зацьвярджэньне Сэнату ў пачатку траўня прэзыдэнт Дональд Трамп, які ў студзені пакідае пасаду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG