Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У фонд сацыяльнай абароны пачнуць спаганяць грошы са зьняволеных, пацыентаў ЛПП і самазанятых


Беларускія рублі

16 сьнежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі законапраект «аб унёсках у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь».

Сябра камісіі па працы і сацыяльных пытаньнях Валер Стральчонак патлумачыў неабходнасьць закону тым, што існуюць шмат нарматыўна-прававых актаў у гэтай сфэры і насьпеў час іх сыстэматызаваць, паведамляе БЕЛТА.

Дакумэнт уводзіць новую катэгорыю плацельшчыкаў — арганізацыі, якія забясьпечвалі грашыма вайскоўцаў тэрміновай службы. У новым законе будзе замацаваная і такая катэгорыя, як самазанятыя грамадзяне.

«Да працуючых будуць адносіцца і асобы, якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўных прафілякторыях, месцах пазбаўленьня волі, калі яны выконваюць аплачваную працу».

Зьмены закрануць і аднаўленьне парушаных па ўважных прычынах тэрмінаў звароту па дапамогу — як аднаразовую, так і штомесячную. Раней гэты тэрмін складаў паўгода, але цяпер будзе ўсталявана абмежаваньне па тэрмінах за тры гады перад зваротам. Дапамога будзе прызначана ня з моманту звароту, а з даты наступленьня права на яе.

XS
SM
MD
LG