Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антырэкорд 2020 году: 274 арыштаваныя журналісты ў сьвеце


Акцыя салідарнасьці з журналістамі, Менск, 3 верасьня 2020 г.

У 2020 годзе зафіксаваны рэкорд колькасці арыштаваных за сваю прафэсійную дзейнасьць журналістаў.

Паводле зьвестак міжнароднага Камітэту абароны журналістаў, на 1 сьнежня гэтага году ня менш за 274 супрацоўнікі СМІ знаходзяцца пад арыштам або ў зьняволеньні — гэта сама больш з пачатку 1990-х гадоў, калі арганізацыя пачала зьбіраць і публікаваць адпаведныя зьвесткі. У гэты лік ня ўключаныя як мінімум 75 журналістаў, якія цягам году траплялі ў сьледчыя ізалятары і турмы, але пазьней былі вызваленыя.

Адзначаецца, што ў першай чацьвёрцы краін паводле колькасьці арыштаваных супрацоўнікаў СМІ знаходзяцца Кітай, Турэччына, Эгіпет і Сырыя, і што асноўная прычына рэпрэсіяў супраць журналістаў — «пратэсты і палітычная напружанасьць».

У Беларусі на гэты момант 8 зьняволеных журналістаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG