Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў пра беларускую вакцыну ад каранавірусу за 5 мільёнаў рублёў


Аляксандар Лукашэнка, сьнежань 2020
Аляксандар Лукашэнка, сьнежань 2020

Аляксандар Лукашэнка назваў прыкладны кошт стварэньня беларускай вакцыны ад каранавірусу.

Агенцтва БЕЛТА цытуе словы Лукашэнкі падчас наведваньня Магілёўскай абласной клінічнай лякарні:

«Я вельмі рады, што нашыя навукоўцы замахнуліся на вытворчасць уласнай вакцыны. Перакананы, што мы ад гэтай заразы нікуды не падзенемся. Яна застанецца з намі, як грып. Значыць, нам патрэбна будзе вакцына. Трэба сваю распрацаваць, спэцыялісты ёсьць. Трэба брацца за гэта і не баяцца. Там грошы, я паглядзеў, невялікія: дзесьці каля пяці мільёнаў рублёў. І акупіцца гэта, толькі трэба хутка рухацца ў гэтым кірунку».

Таксама паведамляецца, што стварэньне вакцыны будзе прадметам нарады ў Лукашэнкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG