Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заплянавалі вакцынаваць ад каранавірусу да красавіка 100 млн чалавек


Кантэйнэры з вакцынай рыхтуюцца да адгрузкі са складу кампаніі Pfizer у Каламазу, штат Мічыган, 13 сьнежня 2020
Кантэйнэры з вакцынай рыхтуюцца да адгрузкі са складу кампаніі Pfizer у Каламазу, штат Мічыган, 13 сьнежня 2020

Фэдэральныя ўлады ЗША плянуюць вакцынаваць ад каранавірусу 100 млн чалавек у першым квартале наступнага году. Пра гэта паведаміў у нядзелю ў этэры тэлеканалу Fox News амэрыканскі імуноляг Монсэф Слаўі які ўзначальвае каманду навукоўцаў, што ўдзельнічаюць у дзяржаўнай праграме «Апэрацыя шалёная хуткасьць».

«Мы б правялі вакцынацыю 100 млн чалавек да канца першага кварталу 2021 году», — заявіў Слаўі.

Паводле яго дадзеных, амэрыканскія ўлады плянуюць разьмеркаваць 40 млн дозаў прэпарату ў гэтым месяцы і 50-80 млн дозаў у студзені наступнага году і яшчэ столькі ў у лютым.

Фармацэўтычны завод амэрыканскай кампаніі Pfizer («Файзер») у Каламазу (штат Мічыган) прыступіў у нядзелю да адгрузкі першай партыі вакцыны ад каранавірусу, распрацаванай у партнэрстве зь нямецкай кампаніяй BioNTech.

Прадстаўнікі праграмы «Апэрацыя шалёная хуткасьць» і Цэнтраў кантролю і прафіляктыкі захворваньняў даручылі кампаніям UPS і FedEx разьвезьці першыя партыі прэпарату па розных гарадах і штатах. Для гэтага мабілізаваныя грузавікі і самалёты.

Аднаму чалавеку патрабуецца ўвядзеньне дзьвюх доз вакцыны.

Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі здароўя, цяпер у сьвеце існуе каля 170 праектаў распрацоўкі вакцыны ад каранавірусу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG