Пра сьмерць Валянціна Гафта паведаміў маскоўскі тэатар «Современник», у якім актор іграў з 1969 году.
Валянцін Гафт нарадзіўся ў Маскве ў 1935 годзе. Зьняўся ў такіх вядомых савецкіх фільмах, як «Гараж», «Небеса обетованные», «Сямнаццаць імгненьняў вясны», «Здравствуйте, я ваша тетя!», «Чарарадзеі» і іншых. У 1984 годзе атрымаў званьне Народнага артыста СССР.
Улетку 2019 году Гафт перажыў інсульт. Ягоны пасерб Міхаіл Лявіцін сказаў, што аднаўленьне актора ішло павольна.
Валянціна Гафта пахаваюць 15 сьнежня на Траякураўскіх могілках Масквы.