Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхара Горадні, які распыліў газ на «чалавека ў цывільным», асудзілі на 4 гады «хіміі»


Мікіта Самарын пасьля выраку суду ў Горадні.
Мікіта Самарын пасьля выраку суду ў Горадні.

Суд Кастрычніцкага раёну Горадні вынес вырак горадзенцу Мікіту Самарыну, які адбіваў чалавека пры затрыманьні і распыліў газ на невядомага ў цывільным адзеньні.

Ён пакараны абмежаваньнем волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу, на так званую «хімію». Таксама ён мае аплаціць 500 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды міліцыянту.

Мікіту вызвалілі ў залі суду. Два месяцы ён знаходзіўся пад вартай.

29-гадовага Самарына прызналі вінаватым у гвалце над міліцыянтам Сяргеем Білідам, які затрымліваў чалавека.

Самарын віны не прызнаў. Зь ягоных словаў, ён ня ведаў, што перад ім міліцыянт, наўмысна не хацеў яму нашкодзіць.

Інцыдэнт адбыўся 25 жніўня. Па дарозе з працы ў цэнтар гораду затрымалі некалькі дзясяткаў работнікаў «Гродна Азот». Пад ізалятар прыйшлі каля паўтысячы гарадзенцаў, каб іх падтрымаць. Людзі мірна стаялі і чакалі вызваленьня работнікаў. Калі ўсіх выпусьцілі і натоўп разышоўся, у дварах «людзі ў цывільным» пачалі хапаць гарадзенцаў. Падчас аднаго з гэтых затрыманьняў нехта пусьціў газ.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG