Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прадэманстравала сярэдні палец рукі». Асудзілі жыхарку Гомля, якая паказвала знак V удзельнікам пратэсту


Ілюстрацыйнае фота

У Гомлі 10 сьнежня адбыўся суд «за пальцы». Жыхарка Гомля паказвала знак V удзельнікам пратэсту. Міліцыянт сьцьвярджае, што яна прадэманстравала менавіта яму «сярэдні палец рукі», чым абразіла яго.

Ганна Волкава ў дні пратэстаў часам праяжджала па Савецкай вуліцы і паказвала пальцамі знак перамогі V удзельнікам маршаў і акцыяў. 11 кастрычніка яе затрымалі супрацоўнікі ДАІ і завезьлі ў Чыгуначны РАУС – нічога не тлумачачы. Вечарам Ганна трапіла ў ІЧУ, дзе правяла содні. На яе склалі пратакол паводле артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Гэтую справу спынілі, але міліцыя распачала новую – паводле артыкула 23.5 (абраза службовай асобы).

На судзе выступаў міліцыянт, камандзір роты патрульна-паставой службы Юры Радчанка. Ён сьведчыў, што 11 кастрычніка Ганна ехала на сваім аўтамабілі, адмыслова пасыгналіла, каб прыцягнуць увагу, а калі ён азірнуўся, «прадэманстравала непрыстойны жэст – сярэдні палец рукі».

Ганна не прызнала віну і казала на судзе, што яе затрымалі без тлумачэньня супрацоўнікі ДАІ, завезьлі ў РАУС. Яна не выключае, што ўвагу міліцыі маглі прыцягнуць чырвоныя стужкі на аўтамабілі або тое, што яна паказвала знак V пратэстоўцам.

Судзьдзя Аляксей Хлышчанкоў пакараў яе штрафам у 20 базавых велічыняў (540 рублёў).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG