Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская заклікае Літву ўвесьці санкцыі супраць «Беларуськалію»


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская заклікае ўрад Літвы разгледзець санкцыі ў дачыненьні да вытворцы угнаеньняў «Беларуськалій», калі гэтае дзяржаўнае беларускае прадпрыемства і далей будзе перасьледаваць сваіх работнікаў за пратэсты супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

У інтэрвію агенцтву BNS Ціханоўская пацьвердзіла, што прапанавала прадстаўнікам уладаў Літвы перагледзець умовы транзыту, калі «Беларуськалій» будзе працягваць рэпрэсіі супраць работнікаў з палітычных прычынаў.

«Беларуськалій» карыстаецца літоўскай чыгункай і Клайпедзкім марскім портам для экспарту сваёй прадукцыі. Нарвэская кампанія Yara нядаўна папярэдзіла, што можа абмежаваць закуп угнаеньняў зь «Беларуськалію» з прычынаў рэпрэсій.

«„Беларуськалій“ — адно зь дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі, якія знаходзяцца нібы ў кішэні ў Лукашэнкі. Работнікаў гэтага прадпрыемства звальняюць за палітычную пазыцыю, таму мы пачалі гаварыць пра санкцыі ў дачыненьні да „Беларуськалію“», — сказала ў інтэрв’ю BNS Ціханоўская.

«Перш за ўсё мы пачынаем з умоўных санкцый. Спачатку мы зьвязаліся з Yara. Яны паставілі ўмовы — калі звольніце работнікаў, мы больш ня будзем купляць вашу прадукцыю. Але звальненьні працягнуліся, і санкцыі павінны стаць больш жорсткімі», — сказала яна.

«Мы просім не купляць прадукцыю „Беларуськалію“, каб грошы гэтых прадпрыемстваў не паступалі рэжыму Лукашэнкі. Гэта зьвязана ня толькі зь „Беларуськаліем“, але таксама і з „Гродна Азотам“, „Нафтанам“ і іншымі кампаніямі, важнымі для рэжыму. Але мы не гаворым пра вечнае спыненьне — з прыходам новага прэзыдэнта або пераходнага пэрыяду ўсе сувязі мусяць аднавіцца», — сказала Сьвятлана Ціханоўская.

Адказ на пытаньне пра тое, ці гаварыла яна пра гэта з прадстаўнікамі ўраду Літвы, быў станоўчым.

«Так, мы гаварылі, але думкі палітыкаў падзяліліся. Мы ўзьнялі пытаньне павышэньня цаны транзыту, прывязкі гэтага да ўмоваў — калі будзеце звальняць людзей, мы падымем цэны і спынім транзыт. Каб былі ўмовы: калі іх не выконваеце, мы ўвядзём дадатковыя абмежаваньні», — сказала Ціханоўская.

Вытрымкі інтэрвію зь ёй на ангельскай мове выкладзеныя на канале агенцтва BNS на Youtube.

Гаворачы пра Беларускую АЭС, Ціханоўская адзначыла, што на станцыі неабходна правесьці праверку бясьпекі паводле міжнародных стандартаў, а пытаньне яе далейшай дзейнасьці беларускія ўлады павінны абмяркоўваць зь Літвой і іншымі зацікаўленымі краінамі.

Ціханоўская таксама сказала, што ў зімовыя месяцы беларускія актывісты дэмакратычных сіл пяройдуць да падпольнай рэвалюцыі, якая прынясе непрыемнасьці рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG