Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі затрымалі шматдзетную маці, якую раней судзілі за цацку, падобную да Лукашэнкі


Натальля Глазкова
Натальля Глазкова

Ранкам у Гомлі затрымалі шматдзетную маці Натальлю у. Як сьведчыць яе сяброўка, Натальлю затрымалі на чыгуначным вакзале, калі яна прыехала з Горадні.

У гэты момант супрацоўнікі міліцыі спрабуюць трапіць у кватэру да сяброўкі Натальлі — Аксаны Ліхадзіеўскай.

Сябровак судзілі за фатасэсію з цацкай «Беларускі Пачакун». Жанчыны фатаграфавалі цацку ў зоне адпачынку, і прыехала міліцыя нібыта па заяве нейкай жанчыны, што цацка падобная на Лукашэнку.

Суд расцаніў гэта як несанкцыянаваны пікет.

Натальля тлумачыла на судзе, што два тыдні таму ёй прысудзілі буйны штраф за здымак зь бел-чырвона-белым сьцягам. Каб яго выплаціць, яна пашыла цацку «Беларускі Пачакун» і зьбіралася прадаць яе праз аўкцыён. Для аўкцыёну Натальля зь сяброўкай Аксанай вырашылі сфатаграфаваць цацку на фоне прыроды.

У кастрычніку суд Навабеліцкага раёну Гомля пакараў Глазкову штрафам за ўдзел у акцыях партэсту. Перад гэтым яна адбыла ў ізалятары 4 дні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG