Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турма за надпісы «Не забудзем», абвінавачаньне Аўтуховіча ў тэрарызьме, Лукашэнка пакрыўдзіўся на МАК. Найважнейшае за 8 сьнежня

Надпіс на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага
Надпіс на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага

Суд Фрунзэнскага раёну прысудзіў Дзянісу Граханаву, Ігару Самусенку і Ўладзіславу Гулісу два гады калёніі за надпіс «Не забудзем», які яны пакінулі ў ноч на 9 верасьня на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага ў Менску.

Лукашэнка пакрыўдзіўся на забарону прысутнічаць на Алімпійскіх гульнях

Адзін з затрыманых у Віцебску сьвятароў раней падпісаў ліст з асуджэньнем гвалту.

Чэская праваабаронца, экс-амбудсмэн Анна Шабатава выказала спадзяваньне на хуткае вызваленьне фрылансэра-кансультанта Радыё Свабода ў справе новых мэдыя блогера Ігара Лосіка, які знаходзіцца за кратамі.

Дзяржаўная тэлевізія абвінаваціла былога палітвязьня Мікалая Аўтуховіча ў арганізацыі тэрактаў.

XS
SM
MD
LG