Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку тэлеканалу «Белсат» Любоў Лунёву з турмы на Акрэсьціна забрала хуткая дапамога

Журналістка Любоў Лунёва.
Журналістка Любоў Лунёва.

Журналістку польскага тэлеканалу «Белсат», які вяшчае на Беларусь Любоў Лунёву з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у 1-м завулку Акрэсьціна ў Менску забрала хуткая дапамога.

Пра гэта паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Днём 7 сьнежня Лунёву і апэратара «Белсат» Івана Куракевіча затрымалі падчас працы на традыцыйным маршы пэнсіянэраў. Пасьля складаньня пратаколаў пра ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве іх даставілі ў ЦІП да суду.

XS
SM
MD
LG