Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Швайцарыі адрэгавалі на вырак сваёй грамадзянцы ў Менску за сарваную зь сілавіка балаклаву


Суд над Натальляй Хершэ.
Суд над Натальляй Хершэ.

Швайцарыя працягне консульскую абарону сваёй грамадзянкі, ураджэнкі Беларусі Натальлі Хершэ.

7 сьнежня суд Савецкага раёну Менску прысудзіў грамадзянку Швайцарыі і Беларусі Натальлю Хершэ да 2 гадоў 6 месяцаў зьняволеньня за супраціў супрацоўніку міліцыі (ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу).

19 верасьня падчас час жаночага маршу каля Камароўскага рынку 51-гадовая Хершэ сарвала балаклаву з 22-гадовага сілавіка. Паводле выраку суду яна павінна таксама выплаціць пацярпеламу 1000 рублёў.

«Фэдэральны дэпартамэнт замежных спраў пацьвярджае, што сёньня адбыўся суд над арыштаванай швайцарска-беларускай грамадзянкай Натальляй Хершэ. Амбасадар Швайцарыі прыняў удзел у працэсе ў якасьці назіральніка. Тым самым ён падкрэсьліў значэньне, якое мае гэта судовая справа для Фэдэральнага дэпартамэнту замежных спраў. Суд асудзіў спадарыню Хершэ на два з паловай гады турмы. Цяпер дэпартамэнт сумесна з адвакатам спадарыні Хершэ будуць вызначаць далейшыя крокі. Спадарыні Хершэ будзе па-ранейшаму аказвацца дапамога ў рамках консульскай абароны. У мэтах аховы правоў асобы і прыватнасьці іншая інфармацыя раскрывацца ня будзе», – паведаміла швайцарскае замежнапалітычнае ведамства.

Хершэ на судзе не прызнала віну. У апошнім слове яна заявіла, што хоча бачыць Беларусь падобнай на Швайцарыі:

«Я жыву ў эўрапейскай дэмакратычнай краіне, дзе прынцыпы свабоды зьяўляюцца неабходнай умовай праўленьня на ўсіх узроўнях улады, дзе правы свабоды слова і мірных сходаў дакладна вызначаныя Канстытуцыяй і гарантуюцца дзяржавай, дзе паліцэйскія не хаваюць сваіх твараў ад мірных дэманстрантаў. Менавіта такой я бачу маю радзіму – Беларусь будучыні, свабодную Беларусь».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG