Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША, КНР і Расея — усясьветныя лідэры ў гандлі зброяй


Гэта вынікае з дадзеных Стакгольмскага інстытуту дасьледаваньня праблемаў міру (SIPRI), абнародаваных сёньня

У топ-25 самых буйных у сьвеце экспартэраў зброі ўвайшлі 12 фірмаў з ЗША, чатыры з Кітаю, дзьве з Расеі, адзначана ў справаздачы SIPRI. Гэтыя 18 кампаніяў разам прадалі збоі на 370 мільярдаў даляраў.

На 12 самых буйных экспартэраў зброі з ЗША агулам прыпаў 61% сусьветнага продажу зброі. Яшчэ каля 16% паставак — з Кітаю, і каля 4% прыпала на расейскія прадпрыемствы. Канцэрн «Алмаз-Антэй» з продажамі на амаль 9.5 мільярдаў даляраў заняў 15-е месца, а «Аб’яднаная суднабудаўнічая карпарацыя» (4,5 мільярдаў даляраў) — 25-е месца.

У справаздачы адзначана, што ўсе даччыныя кампаніі першага ўзроўню карпарацыі «Алмаз-Антэй» знаходзяцца ў Расеі. Аднак адна з гэтых даччыных кампаніяў — карпарацыя «Вымпел», якая дзейнічае ў ракетным і касьмічным сэктарах, паводле зьвестак SIPRI, мае структуры ў Беларусі.

У сьпіс 25 найбуйнейшых гульцоў на рынку ўзбраеньняў упершыню ўвайшла фірма з Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў — паводле ацэнкі экспэртаў SIPRI, EDGE прадала зброі на 4,75 мільярдаў даляраў.

Сумарны экспарт узбраеньняў кампаніяў з топ-25 у 2019 годзе склалі 361 мільярд даляраў. Гэта на 8,5% больш, чым годам раней.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG