Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пратэстаў затрымалі двух сыноў былога прэс-сакратара МУС


Падчас пратэсту ў Менску 6 сьнежня 2020
Падчас пратэсту ў Менску 6 сьнежня 2020

Сярод людзей, затрыманых 6 снежня падчас пратэстаў у Менску, браты Андрэй і Арцём Партоны — сыны былога прэс-сакратара Міністэрства ўнутраных справаў Дзьмітрыя Партона.

Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

Як адзначае выданьне, Партон быў намесьнікам галоўнага рэдактара «Советской Белоруссии» (2012-2017), кіраўніком інтэрнэт-вяшчаньня СТБ (2017-2018), а цяпер працуе намесьнікам генэральнага дырэктара агенцтва «Мінск-Навіны».

Ягонаму старэйшаму сыну, Андрэю, 27 гадоў. Ён займае пасаду дырэктара па прыцягненьні карыстальнікаў і манэтызацыі рэклямы ў беларускай IT-кампаніі Apalon. Малодшаму, Арцёму, 20 гадоў. Некалькі гадоў разам з братам ён займаўся лягістычным бізнэсам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG