Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўнутраных войсках патлумачылі, чаму вывелі на вуліцы Менску службовых сабак


Затрыманьні ў Менску на вуліцы Жукоўскага, 6 сьнежня

6 сьнежня ў розных раёнах Менску падчас разгону мірных акцый пратэсту заўважылі сілавікоў са службовымі сабакамі.

Сабак бачылі ў Малінаўцы і іншых раёнах гораду.

Прэс-служба ўнутраных войскаў гэтак пракамэнтавала Onliner іх прысутнасьць у Менску:

«Кінолягі залучаныя ў ахову грамадзкага парадку. Гэта звычайныя задачы, і так было заўсёды».

«Але для затрыманьняў сабакі ж не выкарыстоўваюцца?»

«Не-не, у гэтым выпадку сабака выступае як фактар стрыманьня для чалавека», — сказалі ў прэс-службе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG