Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці сотні людзі прыйшлі на разьвітаньне з памерлым удзельнікам пратэстаў Раманам Рашэцкім. ФОТА


Людзі сабраліся ў двары, дзе жыў актывіст Раман Рашэцкі. Берасьце, 6 сьнежня
Людзі сабраліся ў двары, дзе жыў актывіст Раман Рашэцкі. Берасьце, 6 сьнежня

Раман быў актыўным удзельнікам пратэставага руху супраць сфальшаваных выбараў у Берасьці, некалькі разоў адбываў за гэта арышт.

Удзельнікі маршу пратэсту 6 сьнежня прыйшлі ў двор у Берасьці, дзе жыў 43-гадовы Раман Рашэцкі, каб разьвітацца з памерлым, паведамляе ​тэлеканал «Белсат»​. Людзі прынеслі з сабой чырвоныя і белыя кветкі, у нагах у Раман паклалі беларускі сьцяг.

На пахаваньні Рамана Рашэцкага быў затрыманы актывіст Віталь Казак, ён вёў развітальную цырымонію ў двары, паведаміў ​«Белсат»​. Яго даставілі ў Ленінскі РАУС горада.

Раман Рашэцкі.
Раман Рашэцкі.

Памёр Раман Рашэцкі ў ноч на 4 сьнежня, раніцай жонка заўважыла, што ён ня дыхае. Цяпер у ягонай кватэры працуюць экспэрты.

3 сьнежня ў кватэру Рашэцкага прыходзілі судовыя выканаўцы і апісвалі маёмасьць.

Да апошняга дня Раман актыўна ўдзельнічаў у грамадзкім руху Берасьця, дапамагаў зь перадачамі і транспартам для тых, хто адбыў адміністрацыйны арышт. Меў кантакты з валянтэрамі і ўдзельнікамі берасьцейскіх маршаў.

Упершыню за ўдзел у пратэстах супраць афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў Рамана Рашэцкага затрымалі 30 жніўня. Пасьля 15 дзён арышту ён прыйшоў забіраць свой бел-чырвона-белы сьцяг, але яго затрымалі міліцыянты Ленінскага РАУС у прысутнасьці намесьніка начальніка Самасюка. У выніку правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня яшчэ трое сутак, пасьля чаго суд накіраваў справу на дапрацоўку, а ў канцы лістапада па ёй скончыўся тэрмін разгляду.

Людзі сабраліся ў двары, дзе жыў актывіст Раман Рашэцкі. Берасьце, 6 сьнежня
Людзі сабраліся ў двары, дзе жыў актывіст Раман Рашэцкі. Берасьце, 6 сьнежня

У нядзелю Рашэцкі вызваліўся з ізалятара пасьля чарговага затрыманьня, тады ён правёў у камэры яшчэ тры дні.

Як сказаў у камэнтары Свабодзе праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, 3 сьнежня Раман Рашэцкі прыходзіў да яго ў офіс для кансультацый у сваіх справах. Казаў, што на ім «вісіць» штраф 3600 рублёў за старыя парушэньні ПДР, за што раней канфіскавалі аўтамабіль. Менавіта за гэтыя неаплачаныя штрафы і апісалі маёмасьць у кватэры актывіста. Акрамя таго, раней суд зьмяніў умовы стрыманьня Рашэцкага, выдаўшы яму прадпісаньне ня ўдзельнічаць у акцыях пратэсту.

У Рамана Рашэцкага засталіся жонка і чацьвёра непаўналетніх дзяцей.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG