Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інаўгурацыя Джо Байдэна пройдзе ў скарочаным фармаце


Джо Байдэн

Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што хацеў бы пазьбегнуць масавага збору людзей у цэнтры Вашынгтона на цырымоніі яго інаўгурацыі.

«Я мяркую, што, верагодна, ня будзе гіганцкага інаўгурацыйнага парада на Пэнсыльванія-авэню», — сказаў Байдэн.

Замест гэтага, заўважыў абраны прэзыдэнт, актыўнасьць будзе насіць віртуальны характар. Паводле яго слоў, у віртуальных мерапрыемствах «будуць удзельнічаць больш людзей, чым калі-небудзь да гэтага». Байдэн паведаміў, што працуе з камандай арганізатараў, якія падрыхтавалі онлайн-зьезд Дэмакратычнай партыі ў жніўні.

Па словах абранага прэзыдэнта, маштабны інаўгурацыйны парад павысіў бы рызыку распаўсюджваньня COVID-19 у ЗША, чаго ён хацеў бы пазьбегнуць.

Дзейны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп не ўдакладніў, ці будзе ён прысутнічаць на цырымоніі інаўгурацыі. Па словах крыніцы, блізкай да Белага дому, Трамп разглядае магчымасьць анансаваць свой удзел у выбарах 2024 году менавіта ў дзень уступленьня Байдэна на пасаду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG