Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лукашэнка неўзабаве зробіць памылку, якая разваліць гэтую сыстэму», — дарадца Ціханоўскай


Лукашэнка выступае на праўладным жаночым форуме

Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах Франак Вячорка ў эфіры «Настоящего времени» расказаў пра 6 магчымых сцэнараў разьвіцьця сытуацыі ў Беларусі і патлумачыў, чаму ў сьпісе няма сёмага, пры якім Лукашэнка застаецца, пратэсты сьціхаюць і наступныя выбары праходзяць праз 5 гадоў.

Глядзіце размову цалкам на відэа.

Тут фрагмэнты размовы.

— На самой справе Лукашэнка сябе зараз адчувае настолькі няўпэўнена, што, я думаю, ён у нейкі момант, нават, можа, бліжэйшымі тыднямі зробіць якую-небудзь памылку, якая проста разваліць гэтую сыстэму к чарцям.

— Чаму вы думаеце, што Лукашэнка сябе адчувае няўпэўнена? Ён гаворыць пра ўсё на нарадах даволі бойка.

— Ён займае інфармацыйную прастору: ён робіць вельмі дзіўныя заявы, публікуе пастаянна нейкія праслушкі паміж Польшчай і Нямеччынай, праслушку са штабу Ціханоўскай. Ён хоча, каб на яго пастаянна зьвярталі ўвагу, таму ён робіць нешта гучнае, каб не згубіцца. Ён разумее, што як толькі з парадку дня сыдзе, адразу ён перастае быць прэзыдэнтам у краіне. Інфармацыйны парадак дня — гэта гарантыя яго легітымнасьці. Але мы ж маем зносіны зь сілавікамі, якія сыходзяць, з вайскоўцамі, якія сыходзяць, зь бізнэсоўцамі, якія думаюць, як бы сысьці. І мы адчуваем, што там усё трашчыць па швах і ўсе думаюць, як бы ўцячы з гэтага тонучага карабля.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG