Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню генэральным сакратаром АБСЭ стала жанчына


Гэльга Шмід

Гэльга Шмід, нямецкая дыпляматка і ключавая ўдзельніца перамоваў наконт ядзернай дамовы з Іранам, стала генэральнай сакратаркай Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе. Яна стала першай жанчынай на гэтай пасадзе.

59-гадовая Шмід займае пасаду генэральнага сакратара Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў з 2016 году. У 1990-х яна была прэс-сакратаркай пасольства Нямеччыны ў Вашынгтоне.

Штаб-кватэра АБСЭ месьціцца ў Вене. У яе мандат уваходзіць пасярэдніцтва пры канфліктах, назіраньне за выбарамі, маніторынг правоў чалавека і прасоўваньне свабоды прэсы.

Шмід заменіць генэральнага сакратара АБСЭ Томаса Грэмінгера, які ўзначальвае арганізацыю з 2017 году. Яна будзе працаваць у складаны час для ўстановы, якая спрабуе вырашыць канфлікты ў Беларусі, Украіне і Нагорным Карабаху.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG