Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірусам у сьвеце заразіліся 65 млн чалавек, памерлі — 1,5 млн


Аўтобус у Тэгеране, лістапад 2020 г.

Паводле агенцтва Reuters, колькасьць людзей інфікаваных вірусам SARS-CoV-2 станам на 4 сьнежня дасягае 65 млн чалавек, колькасьць афіцыйна зарэгістраваных сьмерцяў ад COVID-19 перасягнула 1,5 млн.

У сярэднім за апошні тыдзень найбольш выпадкаў захворваньня на COVID-19 за дзень зарэгістравалі ў ЗША — 179 тысяч (1850 сьмерцяў за дзень), Бразыліі — 40 тысяч (544), Індыі — 37 тысяч, Расеі — 27 тысяч (506), Італіі — 22 тысячы (741).

Паводле паведамленьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі з 3 сьнежня, за апошнія суткі ў краіне зарэгістравалі 1701 новы выпадак заражэньня каранавірусам. Гэта самы вялікі паказьнік за ўвесь час пандэміі.

За ўвесь час пандэміі ў Беларусі афіцыйна паведамілі пра 141 609 захворваньняў і 1181 сьмерць ад каранавірусу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG