Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьцёл у Беларусі адмяніў праз COVID-19 традыцыйныя калядныя сустрэчы і дзяленьне аплаткай


Тадэвуш Кандрусевіч

Аб гэтым мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выдаў распараджэньне, якое публікуе партал catholic.by

У распараджэньні гаворыцца:

У сувязі са складанай эпідэміялягічнай сытуацыяй, выкліканай пандэміяй каранавірусу, клапоцячыся пра духоўнае і фізычнае здароўе людзей, у Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі пастанаўляю наступнае:

  • адмяняюцца традыцыйныя калядныя сустрэчы і дзяленьне аплаткай з удзелам герархаў;
  • разам з тым у парафіях, паводле разважлівага меркаваньня пробашчаў, прадстаўнікоў розных катэгорый вернікаў (дзяцей, моладзь, сем’і і г.д.) можна запрасіць на сьвятую Імшу ці іншае адмысловае набажэнства, памаліцца ў іх інтэнцыі і сымбалічна падзяліцца зь імі аплаткай;
  • традыцыйнае пастырскае наведваньне сем’яў з бласлаўленьнем дамоў і кватэраў (Каляда) можа адбывацца выключна па запрашэньні канкрэтнай сям’і ці асобы з захаваньнем рэкамэндацый Міністэрства аховы здароўя і раней выдадзеных распараджэньняў касьцельных уладаў;
  • традыцыйныя батлейкі-ясьлі ў касьцёлах і капліцах або побач зь імі неабходна ўсталяваць такім чынам, каб выключыць магчымасьць утварэньня каля іх натоўпу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG