Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня АБСЭ расчараваны адмовай Менску прыняць пасярэдніцтва арганізацыі


Эдзі Рама, прэм'ер-міністар Альбаніі, дзейны старшыня АБСЭ

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар і міністар замежных справаў Альбаніі, дзейны старшыня АБСЭ Эдзі Рама на нарадзе кіраўнікоў МЗС дзяржаваў-чальцоў арганізацыі.

Эдзі Рама сёньня выказаў сваё расчараваньне тым, што Менск не прыняў ягонай прапановы, зробленай разам зь ягонай швэдзкай калегай, будучай старшынёй АБСЭ Ан Ліндэ, — наведаць Беларусь і спрыяць унутрыбеларускаму дыялёгу.

«Я прытрымліваюся сваёй думкі, што АБСЭ як інклюзіўная арганізацыя па-ранейшаму знаходзіцца ў добрым становішчы і гатовая добраахвотна зрабіць добрыя паслугі для падтрымкі Беларусі. Я спадзяюся, што Беларусь перагледзіць стаўленьне да нашай прапановы», — сказаў дзейны старшыня АБСЭ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG