Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці зробіць Лукашэнка Беларусь турмой і як да гэтага паставіцца Пуцін


«Марш суседзяў», Менск, 29 лістапада

У нядзелю, 29 лістапада, у Менску і іншых гарадах Беларусі прайшлі новыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які знаходзіцца ва ўладзе 26 гадоў.

Грамадзяне не прызнаюць сфальсыфікаваныя вынікі выбараў прэзыдэнта. Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, вызваленьня палітвязьняў і правядзеньня новых выбараў. Маніфэстацыі і страйкі ў Беларусі працягваюцца ўжо больш за 130 дзён.

На нарадзе з членамі ўраду, супрацоўнікамі адміністрацыі прэзыдэнта і кіраўнікамі спэцслужбаў Аляксанда Лукашэнка загадаў навесьці ў краіне «парадак» і «цалкам спыніць пратэстныя акцыі». Уладам гэта не ўдаецца.

20 лістапада Лукашэнка заявіў, што Расея хацела б прыватызаваць буйныя беларускія прадпрыемствы, але ён не дапусьціць гэтага, каб «не стаць прыдаткам кагосьці».

26 лістапада ў Менску кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў: «Нас турбуе бягучая сытуацыя ў Беларусі. Спадзяемся, што яна хутка канчаткова нармалізуецца, у тым ліку дзякуючы ініцыятыве прэзыдэнта Беларусі пра канстытуцыйную рэформу і мадэрнізацыю палітычнай сыстэмы. Асуджаем спробу ўмяшаньня ва ўнутраныя справы Беларусі, спробы падаграваньня звонку канфрантацыйнай актыўнасьці і навязваньне аднабаковых пасрэдніцкіх паслуг».

27 лістапада Эўрапейскі парлямэнт заклікаў зрабіць больш жорсткім санкцыі супраць уладаў Беларусі ў сувязі з працягам парушэньняў правоў чалавека: «Эўрапарлямэнт падкрэсьлівае, што дзеяньні, прынятыя да гэтага часу ЭЗ і дзяржавамі-чальцамі супраць рэжыму Лукашэнкі, недастатковыя, і вітае працу Рады (ЭЗ) над трэцім пакетам санкцый, накіраваных на фірмы і алігархаў, зьвязаных з рэжымам Лукашэнкі; заклікае да значнага пашырэньня санкцыйнага сьпісу Эўразьвязу ». Плянуецца «міжнароднае расьсьледаваньне злачынстваў, учыненых рэжымам Лукашэнкі супраць народу Беларусі».

30 лістапада А. Лукашэнка заявіў, што хоча правядзеньня да Новага году вочнай сустрэчы лідэраў Эўразійскага саюзу: «Пачалося проціборства, фактычна ідзе непрыхаваная эканамічная вайна з пераходам на ня проста дыпляматычную эліту ў сродках масавай інфармацыі, але ўжо і гарачым запахла... Вельмі сур’ёзная абстаноўка вакол, і нам бы абмеркаваць гэтыя праблемы сам-насам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка

У студыі Радыё Свабода — журналісты «MБХ медыя», якія асьвятлялі пратэсты ў Беларусі, — Раман Папкоў і Алена Бароўская. Раман Папкоў адбыў 15-сутачны адміністрацыйны арышт у беларускай турме. У эфіры палітык і публіцыст, Леанід Гозман, які выступіў з «Зваротам да сяброў у Беларусі», беларускі палітык і навуковец Аляксандр Фядута, журналіст Радыё Свабода Ігар Карней. Вядзе перадачу Міхаіл Сакалоў.

Путин даст Лукашенко сделать Беларусь тюрьмой?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:53:58 0:00

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG