Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр колішні прэзыдэнт Францыі Валеры Жыскар д’Эстэн


Валеры Жыскар дʼЭстэн

Ад ускладненьняў, выкліканых COVID-19, у 94 гады памёр былы прэзыдэнт Францыі Валеры Жыскар дʼЭстэн.

Ён быў кіраўніком дзяржавы з 1974 да 1981 году.

У Эўропе ён усталяваў цесныя стасункі з тагачасным канцлерам Нямеччыны Гельмутам Шмітам, і разам яны заклалі асновы адзінай валюты эўра, усталяваўшы Эўрапейскую валютную сыстэму.

Валеры Жыскар дʼЭстэн і Гельмут Шміт, 1974 год
Валеры Жыскар дʼЭстэн і Гельмут Шміт, 1974 год

У Францыі Валеры Жыскар дʼЭстэн праводзіў лібэральную палітыку, сярод іншага легалізаваў аборты і развод паводле ўзаемнай згоды.

Яму таксама прыпісваюць запуск вялікіх інфраструктурных праектаў: сеткі высакахуткасных цягнікоў TGV і далучэньня Францыі да ядзернай энэргетыкі.

Пасьля паразы на прэзыдэнцкіх выбарах у 1981 годзе Валеры Жыскар дʼЭстэн заставаўся актыўным палітыкам, быў дэпутатам і кіраўніком рэгіянальнай рады.

З 1989 да 1993 ён быў сябрам Эўрапейскага парлямэнту.

Завяршыў сваю палітычную карʼеру Валеры Жыскар дʼЭстэн у 2004 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG