Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбыўся пажар на ўчастку кікбаксэра Шакуты, якога падазраюць у выкраданьні Рамана Бандарэнкі


Ілюстрацыйнае фота

На прысядзібным участку ў вёсцы Ельніца пад Менскам адбыўся пажар. Участак меркавана належыць сямʼі кікбаксэра Дзьмітрыя Шакуты, вядомага сваім удзелам у праўладных акцыях, піша «Наша Ніва».

Паводле відавочцаў, на вуліцы Кітаева ў Ельніцы загарэлася гаспадарчае збудаваньне на ўчастку. Прычыну пажару высьвятляюць спэцыялісты, працуюць сьледчыя.

Участак належыць сям’і кікбаксэра Дзьмітрыя Шакуты, інструктара спэцназу ў вайсковай часьці 3214.

Чалавека, падобнага да Шакуты, бачылі пры зьбіваньні і выкраданьні 31-гадовага жыхара «двара Перамен» Рамана Бандарэнкі, які памёр пасьля гэтага.

Латвія ўнесла Шакуту ў сьпіс неўязных.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG