Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Лёгкага зьнялі з пасады першага намесьніка міністра інфармацыі


Павал Лёгкі, архіўнае фота
Павал Лёгкі, архіўнае фота

Першага намесьніка міністра інфармацыі Паўла Лёгкага вызвалі ад пасады «ў парадку пераводу». Яго вярнулі дарадцам-пасланьнікам у беларускае пасольства ў Расеі. Такую пастанову прыняў Савет Міністраў 1 сьнежня, перадае БелаПАН.

  • У 2003–2013 гадах Лёгкі ўзначальваў прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі.
  • У 2013–2018 гадах быў дарадцам-пасланьнікам пасольства Беларусі ў Маскве,
  • З 2018 году быў намесьнікам і першым намесьнікам міністра інфармацыі.

Сёлета ў верасьні краіны Балтыі ўключылі Лёгкага ў санкцыйны сьпіс беларускіх чыноўнікаў, датычных да фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, задушэньні пратэстаў, парушэньні асноўных правоў грамадзянаў, перашкодзе працы СМІ.

Ад жніўня ня маюць магчымасьці друкавацца ў краіне і распаўсюджвацца ў раздроб і па падпісцы празь «Белсаюздрук» і «Белпошту» чатыры буйныя недзяржаўныя выданьні:

  • «Белгазета»,
  • «„Комсомольская правда“ в Белоруссии»,
  • «Народная воля»,
  • «Свободные новости плюс».

А таксама некалькі рэгіянальных газэт.

У Беларусі заблякаваныя сайты некалькіх незалежных СМІ, у тым ліку

  • by.tribuna.com,
  • the-village.me,
  • gazetaby.com,
  • belsat.eu,
  • euroradio.fm,
  • svaboda.org.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG