У першым квартале доля малазабясьпечаных таксама складала 3,4%, у другім квартале — 3,6%.
Малазабясьпечанымі лічацца тыя, чые сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы не дацягваюць да бюджэту пражытковага мінімуму (на гэты момант — 258,11 рубля).
Паводле апошніх зьвестак Белстату на 1 красавіка, колькасьць насельніцтва ў краіне складала 9 мільёнаў 397,8 тысячы чалавек. Гэта азначае, што за рысай беднасьці ў трэцім квартале было прыкладна 319,5 тысячы чалавек.
Найбольшая доля тых, хто жыве за мяжой беднасьці, — сярод сем’яў зь дзецьмі да 18 гадоў. Там малазабясьпечаных 7%. Сярод хатніх гаспадарак безь дзяцей доля тых, хто жыве за мяжой беднасьці, склала 1,5%, сярод хатніх гаспадарак з аднаго чалавека — 1,1%.
Сярод рэгіёнаў больш за ўсё малазабясьпечаных у Гомельскай вобласьці — 4,8% насельніцтва, а менш за ўсё — у Менску, 0,9%.