Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пандэмія COVID-19: за суткі ў Беларусі памерлі 8 чалавек


Міністэрства здароўя апублікавала новую статыстыку па COVID-19. За апошнія суткі ў Беларусі – больш за паўтары тысячы новых выпадкаў заражэньня, перадае афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства.

За дзень

  • Выявілі 1572 новых хворых
  • Памерлі 8
  • Паправіліся і выпісаныя 893

За ўвесь час

  • 138 219 захварэлі
  • 1166 памерлі
  • 115 587 вылечыліся і выпісаліся.

За мінулыя суткі выкананs 9 тысяч 561 тэст. Усяго ў краіне праведзена 3 млн 279 тыс 137 тэстаў.

30 лістапада на Youtube зьявілася тэлефонная размова асобы, падобнай голасам да Натальлі Эйсмант, прэсавай сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі. З размовы вынікае, што шэраг людзей у адміністрацыі Лукашэнкі хварэюць на COVID-19, але пры гэтым чыноўнікі баяцца надзець мэдычныя маскі ў яго прысутнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG