Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ксяндза Вячаслава Барка выклікалі ў крымінальны вышук


Ксёндз Вячаслаў Барок. Віцебск, 13 лістапада 2017 году
Ксёндз Вячаслаў Барок. Віцебск, 13 лістапада 2017 году

Пад ціск надалей трапляюць рэлігійныя дзеячы Беларусі.

Удзельніка групы «Хрысьціянская візія» ксяндза Вячаслава Барка з Расонаў, што на Віцебшчыне, на 1 сьнежня выклікаюць ва ўпраўленьне крымінальнага вышуку як асобу, у дачыненьні да якой ідзе адміністрацыйны працэс.


Раней сьвятара ўжо выклікалі ў Сьледчы камітэт як сьведку ў рамках крымінальнага працэсу, а папраўдзе прымусілі даваць пісьмовыя тлумачэньні пра ютуб-канал, які ён вядзе.

Аднадумцы Вячаслава Барка мяркуюць, што ўлады чыняць на яго ціск, зьвязаны зь ягонай хрысьціянскай і пастырскай пазыцыяй наконт беззаконьня ў краіне.

Раней каталіцкага біскупа Юрыя Касабуцкага і праваслаўнага сьвятара Сяргея Лепіна пракуратура папярэдзіла за іхную крытыку зьнішчэньня сілавікамі мэмарыялаў забітаму актывісту Раману Бандарэнку. Зь верасьня ўлады забараняюць уехаць у краіну кіраўніку Беларускага каталіцкага касьцёлу мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG