Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ рассакрэціла новыя зьвесткі аб наступствах Галадамору


Падчас ушанаваньня памяці ахвяраў Галадамору. Кіеў, 28 лістапада 2020 г.

Служба бясьпекі Ўкраіны ў Дзень памяці ахвяраў Галадамору 1932–1933 гг. апублікавала засакрэчаны раней з прычыны Галадамору дакумэнт аб дэмаграфічным крызісе ва Ўкраіне паводле перапісу насельніцтва 1937 году.

Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ ў Facebook.

«Усесаюзны перапіс насельніцтва 1937 года паказаў рэальны дэмаграфічны крызіс», — лічаць спэцыялісты СБУ. Савецкія дэмографы чакалі, што насельніцтва Ўкраіны складала ў той час «35 млн жыхароў. Аднак перапіс зафіксаваў толькі 29 млн, гэта значыць практычна на ўзроўні 1926 году».

Кіраўнікоў перапісу абвінавацілі ў «атрыманьні штучна заніжаных і скажоных лічбаў» — і расстралялі, паведамляе СБУ.

Вярхоўная Рада Ўкраіны 14 гадоў таму прызнала Галадамор 1932–1933 гадоў генацыдам украінскага народу. Украінскія ўлады зьвярнуліся да іншых дзяржаваў з просьбай прызнаць Галадамор генацыдам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG