Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргею Ціханоўскаму выставілі новае абвінавачаньне


Сяргей Ціханоўскі

Днямі Сяргею Ціханоўскаму выставілі абвінавачаньне ў распальваньні сацыяльнай варожасьці. Гэта адбылося акурат перад сканчэньнем тэрміну ягонага ўтрыманьня пад вартай паводле папярэдніх абвінавачаньняў, піша Tut.by.

Ціханоўскі ў СІЗА ўжо паўгода, яго мусілі ці адпусьціць, ці накіраваць справу ў суд. Паводле новага абвінавачаньня яго могуць трымаць пад вартай яшчэ 18 месяцаў.

Адвакат Віктар Мацкевіч сказаў, што Ціханоўскі «надзвычай абураны» новым абвінавачаньнем.

Сяргею Ціханоўскаму выстаўлена абвінавачаньне паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • арганізацыя дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (у сувязі з падзеямі ў Горадні 29 траўня, калі Ціханоўскага затрымалі),
  • перашкода працы Цэнтральнай выбарчай камісіі (заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына),
  • распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці, учыненае групай асобаў або якое спрычынілася ад неасьцярожнасьці да сьмерці чалавека або іншых цяжкіх наступстваў (да 12 гадоў зьняволеньня),

У артыкуле 127 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу сказана, што падаўжэньне тэрміну ўтрыманьня пад вартай звыш шасьці месяцаў дапускаецца толькі да асобаў, абвінавачаных ва ўчыненьні цяжкіх ці асабліва цяжкіх злачынстваў.

Сяргей Ціханоўскі — адзін зь першых палітычных вязьняў гэтага году. Цяпер іх 145.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG