Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Літвы прапанавала бясплатна выдаваць візы беларусам, якіх перасьледуе рэжым Лукашэнкі


Затрыманьне дэманстранта ў Менску, 29 лістапада 2020 году
Затрыманьне дэманстранта ў Менску, 29 лістапада 2020 году

Міністэрства замежных спраў Літвы прапануе выдаваць літоўскія нацыянальныя візы бясплатна тым грамадзянам Беларусі, якіх перасьледуе рэжым. Пра гэта інфармуе партал DELFI.

Праект пастановы павінен на гэтым тыдні разгледзець урад. Згодна з праектам, нацыянальныя візы будуць выдаваць бясплатна грамадзянам Беларусі, якія пададуць адпаведныя матываваныя заявы літоўскіх дзяржаўных органаў або зарэгістраваных у Літве няўрадавых арганізацыяў у галіне абароны правоў чалавека і дэмакратыі.

«З прычыны гвалту ўладаў і парушэньня правоў чалавека ў Літву прыбывае ўсё больш грамадзян Беларусі, — гаворыцца ў звароце МЗС да ўраду. — Многія зь іх цяпер прыбываюць у Літву, атрымаўшы адмысловы дазвол кіраўніка МУС Літвы ў сувязі з гуманітарнымі прычынамі і маючы Шэнгенскую візу. Але, жадаючы законна заставацца ў Літве даўжэй, яны павінны атрымаць доўгатэрміновыя нацыянальныя візы».

МЗС сьцьвярджае, што да 1 сьнежня пацярпелыя ад рэжыму грамадзяне Беларусі могуць атрымаць бясплатныя нацыянальныя візы ў консульскіх і дыпляматычных прадстаўніцтвах Літвы паводле рашэньня кіраўніка гэтага прадстаўніцтва.

МЗС прапаноўвае ўвесьці зьмены з 1 сьнежня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG