Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская пісьменьніца Таня Скарынкіна стала ляўрэаткай расейскай прэміі Андрэя Белага


Таня Скарынкіна
Таня Скарынкіна

Ляўрэаткай сёлетняй расейскай прэміі імя Андрэя Белага стала пісьменьніца Таня Скарынкіна за кнігу вершаў «И все побросали ножи».

Сама аўтарка, якая жыве ў Смаргонях і піша па-расейску і па-беларуску, паведаміла ў Фэйсбуку, што гэта яе «первая в жизни первая премия».

У 2016 годзе Таня Скарынкіна ўвайшла ў шорт-ліст прэміі Гедройця з кнігай «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэсьлі».

Прэмія Андрэя Белага была заснаваная ў 1978 годзе рэдакцыяй ленінградзкага самвыдатаўскага часопіса «Часы». Лічыцца найстарэйшай незалежнай прэміяй сучаснай Расеі. Прысуджаецца за эстэтычнае наватарства і экспэрымэнты.

У 2017 годзе падборка вершаў Тані Скарынкінай трапіла ў шорт-ліст Грыгор'еўскай паэтычнай прэміі ў Пецярбургу.

Грашовая частка прэміі складае 1 (адзін) расейскі рубель.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG