Пра гэта паведамілі чытачы Tut.by, інфармацыю пацьвердзілі ў службе 115.
Электрычнасьць на гэтых трох вуліцах зьнікла каля 10.30 раніцы. У службе 115 паведамілі, што гаворка ідзе аб аварыйным адключэньні электрычнасьці.
«Адбылася аварыя на высакавольтных сетках», патлумачыла дыспэтчар.
Электрычнасьць на гэтых вуліцах павінна зьявіцца ў 12.50.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com