Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другая нядзеля «дваровых маршаў». Што адбываецца ў Беларусі на 113-ы дзень пратэстаў


Калёна дэманстрантаў на Партызанскім праспэкце ў Менску, 29 лістапада

Коратка

У Беларусі сёьня праходзяць «дваровыя маршы». Упершыню акцыя ў такім фармаце прайшла ў мінулую нядзелю. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж з падзей.

Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.

18:26 29.11.2020

Онлайн-трансьляцыя скончаная.

Падсумаваньне зь Менскага маршу можна пачытаць і паглядзець тут.

За ўсімі апошнімі навінамі сачыце ў Тэлеграме Свабоды!

18:12 29.11.2020

У Менску затрымалі журналістку «Новага Часу»​

У Менску зьнікла фатографка газэты «Новы Час» Яна Трусіла, перадае БАЖ. У рэдакцыю паведамілі што бачылі затрыманьне нейкай журналісткі. Пазьней прозьвішча Яны зьявілася ў сьпіса затрыманых.

Роўна два тыдні таму Яна Трусіла выйшла з-за кратаў пасьля 13 сутак арышту.

Тым часам у Берасьці затрымалі жжурналіста Максіма Хлябца.

17:10 29.11.2020

Як у Менску праходзіў «Марш суседзяў». Выніковае відэа

16:55 29.11.2020

«Маршы суседзяў» у Менску. Асноўнае на гэты час

➖ У розных мікрараёнах Менску адбыліся дзясяткі шэсьцяў пратэсту. Найбольшыя прайшлі ў Дамброўцы, на вуліцах Жыновіча і Матусевіча, на Паўднёвым Захадзе, ва Ўруччы і на Партызанскім праспэкце.
➖ Сілавікі разганялі і затрымлівалі людзей, але людзі зьбіраліся зноў.
➖ Падчас разгону асобных людзей жорстка білі (нават да страты прытомнасьці), у некалькіх выпадках сілавікі ўжылі газ, у Бараўлянах — сьвятлашумавыя гранаты, былі чуваць стрэлы ў Зялёным Бары і Ўруччы.
➖На гэты час праваабаронцам вядомыя прозьвішчы 100 затрыманых у Беларусі. Сярод іх сябра Каардынацыйнай рады Дзьмітры Крук (Менск), журналісты Максім Хлябец і Станіслаў Коршунаў і іншыя.
➖ Акцыі пратэсту адбыліся таксама ў Берасьці, Горадні, Магілёве, Віцебску, Жодзіне, Смалявічах, Дзяржынску, Бараўлянах, Радашкавічах, Ляхавічах, іншых гарадах і мястэчках

16:35 29.11.2020

У Багінскай гвалтам адабралі сьцяг

У Ніны Багінскай сілавікі адабралі сьцяг і зламалі драўляны кіёк, а людзей, якія проста фатаграфаваліся побач, затрымалі, паведамляе @belteanews

16:34 29.11.2020

Сілавікі зноў шукаюць людзей па пад'ездах

На вуліцы Жукоўскага сілавікі прачэсваюць пад'езды, звоняць у дамафоны, просяць адчыніць дзьверы на ўваходзе, паведамляе Tut.by.

16:16 29.11.2020

Сілавікі зноў езьдзілі на машынах хуткай дапамогі

У Віцебску сілавікі сёньня зноў разьяжджалі на машынах «мэдычнай службы». Фота telegram vitebsk_power

16:14 29.11.2020

«Вы беларусы ці не?!»

Падчас хапуна ва Ўруччы людзі стаялі з паднятымі ўгару рукамі, паказваючы, што не настроеныя агрэсіўна, і крычалі сілавікам, што тыя фашысты.

16:13 29.11.2020

Жанчыны выступілі супраць узброеных амапаўцаў

У дварах на вуліцы Рафіева (Паўднёвы Захад) жанчыны выступілі супраць узброеных сілавікоў. Глядзіце відэа

15:58 29.11.2020

Марш у Дзяржынску

15:54 29.11.2020

Ужо больш за 70 затрыманых

У Берасьці затрымалі журналіста «Брестской газеты» і Tut.by Станіслава Коршунава.

Агулам праваабаронцам «Вясны» ўжо вядомыя прозьвішчы 73 затрыманых у Беларусі: большая частка — у Менску, таксама затрымлівалі ў Бараўлянах, Лясным, Віцебску, Горадні, Лідзе. Сьпіс дапаўняецца ()

15:44 29.11.2020

Відэа разгону і страляніны ва Ўруччы

15:36 29.11.2020

Як затрымлівалі ў Горадні

Затрыманая ў раёне Вішнявец візажыстка Натальля Чубоўская расказала, што выйшла з крамы, убачыла, як жорстка затрымліваюць мужчыну, і заступілася за яго. Яе таксама схапілі, але адпусьцілі пасьля апытаньня. Разам зь ёй затрымалі 3–4 чалавек.

15:34 29.11.2020

Чалавек страціў прытомнасьць пасьля ўдару сілавіка

Падчас маршу на Партызанскім праспэкце, сілавікі затрымалі некалькі чалавек, аднаму зь іх так моцна ўдарылі па галаве, што мужчына ўпаў на асфальт, страціўшы прытомнасьць.

15:31 29.11.2020

У 7-тысячным Іўе таксама выйшлі на акцыю пратэсту


15:29 29.11.2020

На Каменнай Горцы працягваецца супрацьстаяньне дэманстрантаў і сілавікоў

Чытачы Tut.by пішуць, што на Каменнай горцы сытуацыя такая: людзі хаваюцца ў ваколіцах «Green Сіці», як толькі сілавікі адыдуць — выходзяць, потым сілавікі вяртаюцца — людзі разыходзяцца. І так раз за разам.

15:25 29.11.2020

Вось як пратэставалі ў Кунцаўшчыне

Дзясятак разгубленых амапаўцаў і сотні чалавек скандуюць «Уходи!»

15:24 29.11.2020

Усе станцыі мэтро адкрылі

Іх закрывалі на час пратэставых маршаў.

15:14 29.11.2020

«Дваровыя маршы» 29 лістапада. Галоўнае на гэты час

➖ Практычна ва ўсіх раёнах Менску пратэстоўцы выйшлі на марш двароў (найбольшыя калёны заўважаныя ва Ўруччы, на Ўсходзе і ў раёне Каменнай Горкі — Кунцаўшчыны).
➖Сілавікі ганяюцца за пратэстоўцамі, спрабуючы разагнаць, адбываюцца затрыманьні, часам жорсткія.
➖ У некаторых выпадках супраць пратэстоўцаў прымянялі сьлезацечны газ і, як мяркуецца, сьвятлашумавыя гранаты.
➖ Праваабаронцам ужо вядомыя прозьвішчы 45 затрыманых у Менску і ў Бараўлянах. Паведамляюць таксама пра затрыманьні ў Дзяржынску, Жодзіне, Магілёве.
➖ Мабільны інтэрнэт па-ранейшаму не працуе, як і цэнтральныя станцыі мэтро (акрамя «Плошчы Якуба Коласа»).
➖ ГЦ Dana Mall часова зачынілі на ўваход і выхад «з тэхнічных прычын», людзей нейкі час не выпускалі. У ГЦ Green «выпускаюць, але назад ўвайсьці нельга».

15:10 29.11.2020

Калёна ў Курасоўшчыне

Загрузіць яшчэ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG