Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ўспамінаюць ахвяр Галадамору. Зяленскі заклікаў запаліць сьвечкі і правесьці хвіліну маўчаньня


Скульптура дзяўчынкі з каласкамі ў руках у Кіеве на тэрыторыі Нацыянальнага музэю Галадамору-генацыду.

Ва Украіне лістапада 28 (чацьвёртую суботу месяца) ўспамінаюць ахвяр Галадамору. Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў звароце традыцыйна заклікаў украінцаў запаліць сьвечкі а 16:00 і ўшанаваць памяць ахвяр хвілінай маўчаньня.

«Вынікам Галадамору, які прызнаны генацыдам супраць нашага народу з боку таталітарнага сталінскага рэжыму, сталі мільёны ахвяр сярод украінцаў. Гэта страты, супастаўныя з тымі, якія панесла Ўкраіна ў Другой сусьветнай вайне. Як можна імкнуцца зьнішчыць цэлы народ? Чаму і за што? Мы ніколі ня зможам зразумець. Мы ніколі ня зможам забыцца. Мы ніколі ня зможам дараваць», — сказаў Зяленскі ў звароце.

Паводле Інстытуту гісторыі Ўкраіны, ад голаду ва Ўкраінскай ССР у 1933-1934 гадах загінулі амаль 4 мільёны чалавек. Яшчэ 3 мільёны — у іншых рэгіёнах СССР.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG