Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не маўчыце!» Амаль паўсотні ўкраінскіх пісьменьнікаў заклікалі сьвет дапамагчы спыніць гвалт у Беларусі


Гэрбы Беларусі і Ўкраіны

Украінскія пісьменьнікі і грамадзкія дзеячы, які ўваходзяць у склад Украінскага ПЭН-цэнтру, заявілі пра сваю салідарнасьць з грамадзянамі Беларусі, якія выйшлі на акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў.

У сваім адкрытым лісьце да беларускіх калегаў літаратары Ўкраіны рашуча асудзілі «рэжым Лукашэнкі і ўсіх, хто яму служыць», за тое, што яны выкарыстоўваюць грубую сілу для здушэньня пратэстаў.

«Як мала хто, мы разумеем, якой ёсьць цана свабоды. І разам з вамі зьвяртаемся да сусьветнай грамадзкасьці: падтрымайце свабодных беларусаў! Дапамажыце спыніць гвалт у эўрапейскай краіне!»

«Не маўчыце! Мы занадта добра ведаем цану маўчаньня, якое прывяло да злачынстваў супраць чалавечнасьці ў Югаславіі, да расейскіх ваенных злачынстваў ва Ўкраіне. Жыве Беларусь!»

Ліст, складзены на беларускай, украінскай і ангельскай мовах, ужо падпісалі больш як 40 пісьменьнікаў, перакладчыкаў, журналістаў і рэлігійных дзеячоў Украіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG