Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы выкладчык Вайсковай акадэміі стварыў уласны Youtube-канал пра вайсковую гісторыю Беларусі


Віталь Чырвінскі
Віталь Чырвінскі

Падпалкоўнік запасу Віталь Чырвінскі быў галоўным гісторыкам Міністэрства абароны. Апошнія гады выкладаў у Вайсковай акадэміі. Напрыканцы кастрычніка ён страціў працу праз сваю грамадзянскую пазыцыю.

На гэтым тыдні Чырвінскі стварыў уласны Youtube-канал, дзе зьмяшчае лекцыі з распрацаванага ім курсу новай вучэбнай дысцыпліны «Ваенная гісторыя беларускага народа». На дадзены момант там ужо дзьве відэалекцыі.

Віталь Чырвінскі — ваенны беларускі гісторык, падпалкоўнік запасу, кадравы афіцэр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. З 2008 году быў сябрам Геральдычнага савета пры міністры абароны Рэспублікі Беларусь, у 2010 годзе скончыў гістарычны факультэт БДПУ імя Максіма Танка.

У міністэрстве абароны ўзначальваў групу па арганізацыі ваенна-гістарычнай работы і геральдычнага забесьпячэньня ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь (2007–2012).

Аўтар навукова-папулярных кніг «Беларусь у войнах. Асобы і падзеі», «Беларусь у войнах Расейскай імпэрыі. Асобы і падзеі» (2019). Піша артыкулы на ваенна-гістарычную тэматыку. Адзін з аўтараў часопіса «Наша гісторыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG