Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране забілі вядучага навукоўца-ядзершчыка


Махсэн Фахрызадэ

Вядомы іранскі навуковец-ядзершчык Махсэн Фахрызадэ, які кіраваў Арганізацыяй па дасьледаваньнях і інавацыях пры Мінабароны Ірана, забіты ў прадмесьці Тэгерана, паведаміў іранскі англамоўны тэлеканал Press TV.

Паводле адкрытых біяграфічных дадзеных, Фахрызадэ ў мінулым служыў у Корпусе вартавых Ісламскай рэвалюцыі, займаў высокую пасаду ў лягістычным цэнтры Міністэрства абароны Ірана, а таксама кіраваў Фізычным дасьледчым цэнтрам.

Заходнія выведкі лічаць, што Фахрызадэ таксама быў зьвязаны з іранскай ядзернай праграмай і, у прыватнасьці, працаваў у рамках праекту 111 — праекту па стварэньні ядзернай бомбы.

Улады краіны абяцаюць адпомсьціць за забойства Фахрызадэ.

Раней у Іране ахвярамі замахаў сталі ня менш за шэсьць навукоўцаў, зьвязаных зь ядзернымі дасьледаваньнямі.

Захад лічыць, што ядзерныя дасьледаваньні Ірана носяць вайсковы характар, у той час як у Тэгеране сьцьвярджаюць, што іранская ядзерная праграма накіраваная выключна на мірныя мэты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG