Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей дапусьціў дапамогу зьнешніх сілаў для ўрэгуляваньня сытуацыі, але не для трансфэру ўлады


Сяргей Лаўроў і Ўладзімер Макей
Сяргей Лаўроў і Ўладзімер Макей

Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў, што Беларусь гатовая вітаць намаганьні зьнешніх структураў для ўрэгуляваньня сытуацыі ў Беларусі, але трансфэр улады пры гэтым недапушчальны.

Расейскі кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў заявіў, што Расея зацікаўленая ў заспакаеньні сытуацыі ў Беларусі і што спрыяць гэтаму будзе канстытуцыйная рэформа.

Пра гэта кіраўнікі МЗС Беларусі і Расеі заявілі 26 лістапада на прэс-канфэрэнцыі ў Менску паводле вынікаў сумеснага пасяджэньня, піша БелаПАН.

Што сказаў Макей?

Кіраўнік беларускай дыпляматыі зрабіў гэтую заяву ў кантэксьце адказу на пытаньне, як ён ставіцца да закліку свайго нямецкага калегі Гайка Мааса, які выказаўся аб задушэньні пратэстаў у Беларусі, выкарыстаць інструмэнтар Рады Эўропы ў дачыненьні да краін — ня сябраў Рады Эўропы.

«Калі яны хочуць задзейнічаць нейкія зьнешнія структуры для аказаньня пасярэдніцкіх намаганьняў, мы гатовыя вітаць гэта, але важна, каб гэта было шчыра, зацікаўлена і нацэлена на ўрэгуляваньне сытуацыі, а не на, скажам, рэалізацыю тых заяў, якія цяпер адбываюцца: на трансфэр улады, на адхіленьне дзейнага кіраўніцтва ад улады і гэтак далей. Мы катэгарычна супраць гэтага», — падкрэсьліў Макей.

Што сказаў Лаўроў?

Паводле слоў расійскага чыноўніка, на пасяджэньні бакі адзначылі «шматлікія факты грубага ўмяшаньня» ЗША і шэрагу эўрапейскіх краін «ва ўнутраныя справы сувэрэнных дзяржаў». Лаўроў заявіў, што яны «працягваюць выкарыстоўваць брудныя мэтады так званых каляровых рэвалюцый, уключаючы маніпуляваньне грамадзкай думкай, стварэньне і падтрымку адкрыта антыўрадавых сіл, садзейнічаньне іх радыкалізацыі».

«Мы бачым, наколькі гэтыя мэтады прымяняюцца да Рэспублікі Беларусь», — сказаў Лаўроў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG