Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэратара RT, які нападаў на журналіста ў Беларусі, затрымалі на ўкраінскай мяжы і забаранілі ўезд


Журналісты БТ і RT на акцыі. Жаночы марш, 26 верасьня

Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны на ўкраінска-малдоўскай мяжы затрымала апэратара расейскага тэлеканалу Russia Today, які на аўтамабілі накіроўваўся з Малдовы ў нібыта Расею праз украінскую тэрыторыю.

Крыніцы ўкраінскага інтэрнэт-выданьня «Українська правда» ўдакладнілі, што гаворка тут пра апэратара Ігара Завідзея, які працаваў у Сырыі, а ў Беларусі адзначыўся нападам на журналіста Радыё Свабода Алеся Пілецкага і ўдзельнікаў акцый пратэсту.

Украінскія памежнікі не ўпусьцілі яго на тэрыторыю Ўкраіны, бо ён раней наведваў Крым з парушэньнем украінскага заканадаўства. Апроч таго, яму на тры гады забаранілі ўезд ва Ўкраіну.

12 верасьня ў Менску Ігар Завідзей накінуўся на Алеся Пілецкага, які асьвятляў жаночы марш, і спрабаваў забраць у яго тэлефон. Іншыя сьведкі гэтага інцыдэнту расказвалі, што здымачная група Завідзея працавала з прафэсійнай тэлетэхнікай безь якіх-небудзь апазнавальных знакаў. Яны чапляліся і да іншых журналістаў, а таксама да ўдзельніц маршу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG