Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паслу Ўкраіны ўручылі ноту за акцыі каля беларускага пасольства


Адна з акцый каля беларускага пасольства ў Кіеве, 12 лістапада

Міністэрства замежных спраў Беларусі выклікала пасла Ўкраіны Ігара Кізіма і заявіла яму «рашучы пратэст» за акцыі, якія праходзілі каля беларускага пасольства ва Ўкраіне.

МЗС называе гэтыя акцыі «антыбеларускімі» і «выказвае вялікую занепакоенасьць бязьдзеяньнем кампэтэнтных органаў Украіны», якія не спыняюць «правакацый».

«Супрацьпраўная дзейнасьць радыкальных элемэнтаў каля будынка беларускай дыпляматычнай місіі ў Кіеве стварае непасрэдную пагрозу для яе функцыянаваньня, а таксама для бясьпекі супрацоўнікаў пасольства і іхных сем’яў», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС.

Беларускія ўлады таксама чакаюць рэакцыі Ўкраіны на «правакацыі» і «акты вандалізму» ў дачыненьні да беларускага консульства ў Львове.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG