Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы заклікалі вызваліць Ігара Самусенку, якому пагражае да 10 гадоў за надпіс на асфальце


На месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага ў Менску. Архіўнае фота.
На месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага ў Менску. Архіўнае фота.

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з супольнай заявай у сувязі з абвінавачаньнем супраць менчука Ігара Самусенкі, якому за надпіс на асфальце «Не забудзем» на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Улады выставілі Самусенку абвінавачаньні паводле ч.2 арт. 339 (хуліганства) і ч.2 арт. 218 Крымінальнага кодэксу (наўмыснае зьнішчэньне ці пашкоджаньне маёмасьці, якое было ўчыненае небяспечным для грамадзтва спосабам або пацягнула прычыненьне шкоды ў буйным памеры).

«Напісаньне на асфальце надпісу „Не забудзем“ не зьяўляецца праявай хуліганства, — пішуць праваабаронцы. — Зьмест надпісу, месца, у якім ён быў зроблены (месца забойства супрацоўнікамі міліцыі дэманстранта Аляксандра Тарайкоўскага), у кантэксьце грамадзка-палітычных падзеяў і публічных грамадзкіх дыскусій, палітычных пратэстаў, якія адбываюцца ў краіне на працягу апошніх трох месяцаў, сзведчаць аб тым, што матывам яго нанясензня было выказванзне меркаванзня на дадзеныя грамадзка значныя тэмы.

Мы лічым, што дадзеная форма выказваньня меркаваньня патрапляе пад абарону Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і ня мае нічога агульнага з прад’яўленымі ім абвінавачаньнямі».

Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі запатрабавалі ў заяве:

1. Неадкладнага і безумоўнага вызваленьня з-пад варты Ігара Самусенкі, спыненьня крымінальнага перасьледу ў дачыненьні да яго.

2. Неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыненьня палітычных рэпрэсій у краіне.

Заяву падпісалі Праваабарончы цэнтар «Вясна», РГА «Прававая ініцыятыва», Беларускі ПЭН-цэнтар, Беларускі Хэльсінкскі камітэт і іншыя праваабарончыя арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG