Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Інстытуту гісторыі звольнілі пятага навукоўца — Уладзімера Шыпілу


Уладзімер Шыпіла — пяты ў ліку тых, з кім кіраўніцтва Інстытуту гісторыі не працягнула кантракт. Раней ён адбываў суткі за ўдзел у ланцугу салідарнасьці каля Акадэміі навук. Да звальненьня працаваў у аддзеле антрапалёгіі.

Пра тое, што Шыпілу не працягнулі кантракт, паведаміла «Наша Ніва». Таксама ў лістападзе не працягнулі кантракт з Аляксеем Шаландам (загадчык аддзелу генэалёгіі, геральдыкі і нумізматыкі), Андрэем Радаманам (супрацоўнік аддзелу генэалёгіі, геральдыкі і нумізматыкі) і Кацярынай Крывічанінай (займалася гісторыяй міжнароднага супрацоўніцтва ў справе мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы) і Мікалаем Волкавым (вывучае гісторыю фартыфікацыі, артылерыі, ваеннай справы, архітэктуры і горадабудаўніцтва ВКЛ).

Афіцыйна навукоўцаў звальняюць «згодна з заканадаўствам». Намесьнік дырэктара па навуковай працы Вадзім Лакіза тлумачыў Кацярыне Крывічанінай, што ў інстытуце рыхтуецца рэарганізацыя.

«Я думаю, што я не апошняя, — казала на мінулым тыдні пра звальненьні ў Інстытуце гісторыі Крывічаніна. — Пойдуць яшчэ іншыя актыўныя ўдзельнікі ўнутрыінстытуцкага пратэставага руху. Тыя, хто выходзіў на акцыі і падпісваў заявы».

Многія навукоўцы Інстытуту гісторыі адкрыта выказваліся наконт палітычнай сытуацыі ў Беларусі і ўдзельнічалі ў пратэстах. Шэсьць чалавек з інстытуту былі затрыманыя падчас акцый пратэсту і ланцугоў салідарнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG