Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску зьнік карэспандэнт сайту «Медыя-Палессе», якога ўчора выклікалі ў міліцыю


Машына пінскай міліцыі. Ілюстрацыйнае фота.

Журналіста Яўгена Мікалаевіча выклікалі 24 лістапада ў пінскую міліцыю, пасьля гэтага сувязь з ім зьнікла.

Як паведамляе БАЖ, карэспандэнта «Медыя-Палессе» Яўгена Мікалаевіча праз тэлефон запрасілі прыйсьці ў аддзяленьне крымінальнага вышуку ў Пінску, дзе яго хацелі апытаць. У якасьці каго і ў рамках якой справы, не патлумачылі. У 14:30 ён папярэдзіў пра гэта галоўнага рэдактара і пайшоў на размову.

Увесь вечар сувязі з журналістам не было, яго тэлефон недаступны і раніцай.

Начальнік Пінскага ГАУС Дзьмітры Каравякоўскі на пытаньне рэдактаркі Сьвятланы Гарда аб выкліку і месцазнаходжаньні Яўгена Мікалаевіча, сказаў, што нічога ня ведае, бо ў вытворчасьці Пінскага ГАУС знаходзіцца больш за 1800 матэрыялаў. Ён прапанаваў напісаць пісьмовы запыт, што і было зроблена.

Яўген Мікалаевіч асьвятляў акцыі пратэсту ў Пінску, яго судзілі ўжо двойчы і каралі «суткамі» за працу на акцыі 10 жніўня, а таксама за знаходжаньне на мітынгу 30 жніўня – тады ён наогул стаяў убаку. Друога тэрміну журналіст не адбываў, пастанова была абскарджаная ў абласным судзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG