Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнікненьне журналіста Ільяша, Байдэн пра Беларусь, апаганьваньне каменя ў Курапатах. Найважнейшае за 24 лістапада


Джо Байдэн
Джо Байдэн

У Менску зьнік журналіст Ігар Ільяш, муж затрыманай па крымінальнай справе журналісткі Кацярыны Андрэевай. Каля 16.00 ён меўся прыйсьці на сустрэчу, але не зьявіўся, паведамляе тэлеграм-канал Беларускай асацыяцыі журналістаў. Тэлефоны Ільяша адключаныя.

Сьледчае ўпраўленьне КДБ скончыла папярэдняе расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць топ-менэджараў «Белгазпрамбанку». Былы патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка сваёй віны не прызнаў.

Байдэн падкрэсьліў важнасьць супрацоўніцтва ЗША і ЭЗ у пытаньнях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, уключаючы Іран, Беларусь, Украіну і Заходнія Балканы.

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа і Сьвятлана Ціханоўская правялі відэагутарку, падчас якой экс-кандыдатка ў прэзыдэнты выказала кіраўніку Літвы падзяку за жорсткую пазыцыю адносна дзеяньняў беларускіх уладаў.

На сёньня беларускія праваабаронцы прызнаюць палітвязьнямі 140 чалавек.

У Беларусі зарэгістраваныя агулам 126 953 выпадкі COVID-19 з пачатку пандэміі, паведамляе Міністэрства здароўя ў сваім телеграм-канале. Прырост за суткі – 1471 выпадак. Учора было – 1483, днём раней – 1564.

На камені ў памяць ахвяраў сталінізму ў Курапатах невядомы напісаў чырвонай фарбай «Вернем практыку НКВД».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG