Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка расказаў, хто яго можа адправіць у адстаўку. Што пра гэта напісана ў Канстытуцыі


На цырымоніі ўручэньня даверчых грамат ад паслоў Лукашэнка расказаў, хто яго можа адправіць у адстаўку. Глядзім, што пра гэта гаворыцца ў Асноўным законе.

«Прэзыдэнта Беларусі можна адхіліць ад улады, гэта рэальна. Падказваю шлях, ён адзін, іншых няма. Толькі беларускі народ можа гэта зрабіць — на падставе тых законаў, якія існуюць і беларускай Канстытуцыі», — сказаў Лукашэнка.

Глядзім Канстытуцыю

Паводле яе, прэзыдэнт Беларусі можа сам падаць у адстаўку ў любы момант.

Прэзыдэнта могуць адхіліць ад пасады праз стан здароўя, такое рашэньне прымаецца большасьцю галасоў Палаты прадстаўнікоў і большасьцю галасоў Савету Рэспублікі.

Прэзыдэнт можа быць зьняты з пасады ў выпадку яго дзяржаўнай здрады або іншага цяжкага злачынства. За такое рашэньне мусіць прагаласаваць большасьць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, а прапанаваць гэта мусіць ня менш за траціну дэпутатаў. У такім разе расьсьледаваньне арганізуе Савет Рэспублікі.

Апошніх выбараў у Палату прадстаўнікоў Беларусі, якія прайшлі ў лістападзе 2019 году, міжнародная супольнасьць не прызнала, у Палату прадстаўнікоў не прайшоў ніводзін апазыцыйны дэпутат.

У 1996 годзе дэпутаты Вярхоўнага Савету спрабавалі рэалізаваць працэдуру імпічмэнту Лукашэнку ў сувязі з парушэньнем Канстытуцыі. Лукашэнка распусьціў Вярхоўны Савет, імпічмэнт не адбыўся.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG